Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.09.24

«Жыццё цудоўнае! Мы галасуем за жыццё»

«Жыццё цудоўнае! Мы галасуем за жыццё» - пад такой назвай 19.09.2024 прайшло мерапрыемства па прафілактыцы суіцыду сярод моладзі ў рамках праекта "Роўны навучае роўнага".

Падчас мерапрыемства прайшла гутарка аб тым, як справіцца з праблемамі і аб тым, што штурхае чалавека на згубны крок. Дзеці пачулі і абмеркавалі прытчы аб каштоўнасці жыцця, аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі, якія, нягледзячы ні на што, не адчайваюцца, любяць жыццё, любяць навакольных, праяўляюць дабрыню і міласэрнасць да ўсіх жывых істот. Затым, удзельнікам было прапанавана прайсці тэст пад назвай "Я кірую стрэсам", трэба было сумленна і абдумана адказаць на кожнае пытанне ў тэсце.

Удзельнікі мерапрыемства актыўна выказвалі сваё меркаванне аб тым, што для іх з'яўляецца каштоўным у жыцці, падбіралі азначэнні да слова "жыццё", гэтак жа яны паглядзелі відэаролікі на тэму: "Перамога над канфліктам", "Выбар на карысць жыцця".

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову аб тым, што моладзь павінна разумець каштоўнасць жыцця, а дарослыя павінны дапамагаць дзецям вырашаць набалелыя цяжкасці, разбірацца ў псіхалагічных праблемах падлеткаў, бо своечасовая падтрымка, добры ўдзел, аказаны знаёмым або сябрам у цяжкай жыццёвай сітуацыі, дапамогуць пазбегнуць трагедыі. .

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта