Навучэнцы 10-11класаў установы прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай сустрэчы з супрацоўнікам Глускага РАУС.
Намеснік начальніка АУС падпалкоўнік міліцыі Іваноў Андрэй Пятровіч цікава і ў даступнай форме расказаў навучэнцам аб умовах паступлення ў навучальныя ўстановы МУС Рэспублікі Беларусь, аб штодзённай працоўнай дзейнасці супрацоўнікаў унутраных органаў. Дзеці былі азнаёмлены са спецыяльным абсталяваннем, якое знаходзіцца на ўзбраенні ў супрацоўнікаў міліцыі.