З 23.09.2024 па 27.09.2024 ва ўстанове адукацыі праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму
24.09.2024 адбылася нарада з работнікамі ДУА "Устэрхаўская сярэдняя школа Глускага раёна" ў рамках Адзінага дня бяспекі. Задачы Адзінага дня бяспекі - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.



