Урачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня настаўніка прайшло 02.10.2024 у Магілёўскім абласным цэнтры творчасці.
Са святам педагогаў павіншавалі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, рэктар УА "Магілёўскі дзяржаўны інстытут развіцця адукацыі", намеснік старшыні Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Міхаіл Жугу абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Старасціна.
Ва ўрачыстай абстаноўцы гучалі віншавальныя словы, прайшла цырымонія ўзнагароджання педагагічных работнікаў. Сярод узнагароджаных дырэктар ДУА "Устэрхаўская сярэдняя школа Глускага раёна" Віктар Сяргеевіч Сасноўскі. Віктар Сяргеевіч узнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі.