Дзень маці – гэта асаблівае свята, якое сімвалізуе падзяку і павагу да маці. Напярэдадні гэтага свята 12 кастрычніка 2024 года ў ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна" прайшоў святочны канцэрт "Нашым мамам прысвячаецца". Школа гасцінна адчыніла дзверы для запрошаных на святочны канцэрт. Падарункам для мам і бабуль сталі яркія вакальныя і жартаўлівыя нумары ў выкананні нашых юных артыстаў. Хтосьці рабіў першыя крокі на сцэне, хтосьці ў чарговы раз даказваў, што ў нашай школе ёсць "зорачкі". Мамы з захапленнем назіралі за выступамі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся.
Пасля канцэрта госці былі запрошаны за святочны стол. Свята працягнулася чаяваннем і салодкімі пачастункамі.
Мамы, бабулі, вучні і настаўнікі прымалі віншаванні і адчувалі сябе самымі прыгожымі, самымі цудоўнымі, самымі незвычайнымі, самымі любімымі!
Свята атрымалася яркім і добрым! Ён прайшоў у атмасферы душэўнага цяпла і хатняй утульнасці.










