Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.10.24

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці

25.10.2024 у школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці 2024/2025 навучальнага года.
Перад навучэнцамі выступілі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Фільчанка Галіна Арцёмаўна і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Падлужная Валянціна Пятроўна. Яны павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з заканчэннем першай чвэрці, падзякавалі ім за поспехі ў вучобе і розных спаборніцтвах і конкурсах; пажадалі школьнікам цікавых, карысных і бяспечных канікулаў
На ўрачыстай лінейцы ўзнагародзілі хлопцаў, якія заслужылі сваёй працай асаблівую пахвалу!
Школьнае жыццё - гэта не толькі ўрокі, але і розныя алімпіяды, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, пазакласныя мерапрыемствы, святы, канцэрты, якія даюць магчымасць кожнаму вучню нашай школы шанц праявіць сябе і паказаць свае інтэлектуальныя і творчыя магчымасці.
Віншуем усіх хлопцаў з заканчэннем першай чвэрці!

Няхай восеньскія вакацыі будуць сагрэтыя цяплом, радасцю, сяброўствам і карыснымі справамі!

Не забывайце аб правілах бяспечных паводзін!

Беражыце сябе!

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта