Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.11.24

Сустрэча навучэнцаў 8-11 класаў з інспектарам ДАІ Глускага РАУС і прадстаўнікалі Белдзяржстраху

05.11.2024 у нашай школе адбылася сустрэча навучэнцаў 8-11 класаў з інспектарам ДАІ Глускага РАУС. Мэта гутаркі - прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Супрацоўнік ДАІ расказалі выхаванцам аб тым, як правільна паводзіць сябе на праезнай частцы і растлумачылі правілы язды на веласіпедзе. Яны адзначылі, што неабходна з ранніх гадоў няўхільна выконваць правілы дарожнага руху. Разам са школьнікамі ўспомнілі асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе, аб неабходных мерах пры яздзе ў аўтамабілі.

Таксама супрацоўнікі ДАІ расказалі аб некаторых здарэннях, якіх можна было б пазбегнуць, калі б удзельнікі дарожнага руху выконвалі ўсе неабходныя правілы.

На працягу сустрэчы навучэнцы з вялікай увагай слухалі і задавалі пытанні, якія іх цікавілі. Напрыканцы сустрэчы інспектары ДАІ пажадалі дзецям быць асцярожнымі, уважлівымі і берагчы сябе на дарозе. Рабяты паабяцалі заўсёды выконваць правілы дарожнага руху.

Таксама перад навучэнцамі выступілі супрацоўнікі Белдзяржстраху. З апавядання прадстаўнікоў гэтай арганізацыі дзеці даведаліся пра важную ролю страхавання ў жыцці сучаснага чалавека, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця сістэмы страхавання, атрымалі памятныя сувеніры. Найбольш цікавым для хлопцаў стаў той факт, што першая адукацыя Белдзяржстраху была створана больш за сто гадоў таму.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта