9 лістапада 2024 года ў шосты школьны дзень навучэнцы 5-11 класаў прынялі ўдзел у брэйн-рынгу "Месцы баявой славы нашага краю".
Гульня пачалася з 1 гейма "Глушчына мая родная, гераічная", які складаўся з пытанняў аб вызваленні Глушчыны, вёсках раёна, пацярпелых ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, масавых расстрэлах яўрэйскага насельніцтва горада, мясцовых жыхароў і вязняў гета. 2 гейм «Глушчына - партызанская», апавядаў аб нябачным фронце на вайне - партызанах Беларусі. 3 гейм - "Гарады-героі Вялікай Айчыннай вайны", у ім навучэнцы адгадвалі здымкі гарадоў СССР, у тым ліку і Беларусі: Брэсцкая крэпасць-герой. У гейме «Цёмны конік», даведваліся абеліскі і помнікі героям, якія вызвалілі гарады, вёскі, дзе ўсталяваныя абеліскі ў памяць аб жыхарах, расстраляных у гады вайны. У конкурсе капітанаў, даведваліся знакамітых людзей Глуска на фатаграфіях. У гейме "Гонка за лідэрам", адказвалі на пытанні аб нашым пасёлку.
Гульня прайшла на пазітыве, было займальна і пазнавальна даведацца шмат аб сваёй малой радзіме ў гады Вялікай Айчыннай вайны.





