З 22.11.2024 па 24.11.2024 навучэнка 11 класа ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна" Лёзава Лізавета ў складзе дэлегацыі з Магілёўскай вобласці ўдзельнічала ў экскурсійнай паездцы ў Брэсцкую крэпасць у рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Праз гады звініць Перамога". Падчас паездкі юнакі і дзяўчаты наведалі Маладзёжны патрыятычны цэнтр і пост Памяці №1 Брэсцкай крэпасці, прынялі ўдзел у грамадзянска-патрыятычнай акцыі з урачыстым ускладаннем кветак да манумента "Мужнасць" у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Таксама для ўдзельнікаў праекту была арганізавана аглядная экскурсія па г. Брэсту і экскурсійна-адукацыйная праграма ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".




