28 лістапада для навучэнцаў 8-11 класаў нашай школы прайшоў адзіны дзень інфармавання ШАГ «Маладосць - час выбару. Што можа БРСМ?» (Аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў ГА "БРСМ", дзейнасці Рэспубліканскага савета працуючай моладзі).
У пачатку заняткаў навучэнцы азнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў.
На першым этапе праекта з дапамогай віктарыны "Мы даведаемся" ўдзельнікі азнаёміліся з маладзёжнай палітыкай у Рэспубліцы Беларусь, арганізацыяй дзейнасці БРСМ, з напрамкамі дзейнасці, праектамі, магчымасцямі самарэалізацыі вучняў.
На другім этапе юнакі абмеркавалі актуальныя напрамкі маладзёжнай палітыкі з апорай на пытанні, сфармуляваныя ў адпаведнасці з тэмай мерапрыемства. Падчас дыялогу навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўдзел у праектах БРСМ дае магчымасць набываць вопыт і каштоўныя навыкі, вучыць прыносіць карысць грамадству, садзейнічае росту і развіццю асобы кожнага маладога чалавека.
На заключным этапе навучэнцам было прапанавана стварыць "Дрэва ідэй і ініцыятыў" і адказаць на наступныя пытанні:
-вызначыце праекты ГА «БРСМ» на ўзроўні ўстановы адукацыі, у якія змогуць уключыцца навучэнцы;
-прапануйце свае праекты для рэалізацыі на ўзроўні свайго населенага пункта
У ходзе праведзенага мерапрыемства былі створаны ўмовы для фарміравання ў вучняў актыўнай жыццёвай пазіцыі.

