8 студзеня 2025 года ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці 2024/2025 навучальнага года. На лінейцы былі пазначаныя задачы на бягучую чвэрць, вызначаны значныя мерапрыемствы і падзеі. У ходзе лінейкі дзецям нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў бяспечнай жыццядзейнасці, захаванні правіл дарожнага руху і правілаў пажарнай бяспекі. Завяршылася лінейка традыцыйным уручэннем грамат вучням за актыўны ўдзел у жыцці школы.



