Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.01.25

Адзіны ўрок памяці "Ала - сястра Хатыні"

Сёння па ўсёй Беларусі, у тым ліку і ў ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна", прайшоў адзіны ўрок памяці "Ала - сястра Хатыні". Сёлета спаўняецца 81 год з таго дня, як у невялікай вёсцы Ола загінулі 1758 чалавек, з якіх 950 былі дзецьмі.

Навучэнцы здзейснілі завочную экскурсію на мемарыяльны комплекс Ала, чыталі ўспаміны выжыўшага сведкі падзей – Тараса Калеснева, гаварылі аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ола. Гісторыя гэтай вёскі падобная з гісторыяй Хатыні.

Сённяшняе пакаленне павінна ведаць і памятаць пра тыя страшныя падзеі, якія прынеслі трагедыю ўсяму беларускаму народу, каб перадаць сваім дзецям унукам і праўнукам. Усе прысутныя эмацыйна перажылі боль і горыч тых далёкіх падзей. Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання.

 

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта