23 студзеня 2025 года ў школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме: «Маладосць – час выбару. Куды паступаць вучыцца?».
На першым этапе праекта з дапамогай віктарыны «Мы даведваемся» хлопцы пазнаёміліся з нацыянальнай сістэмай прафесійнай адукацыі, з установамі прафесійнай адукацыі. Былі раскрыты і абмеркаваны 5 пытанняў:
1. Што трэба ўлічваць пры выбары навучальнай установы для атрымання прафесіі?
2. Якія магчымасці даюць установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі?
3. Па якіх асноўных профілях і галінах эканомікі ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі?
4. Як у сістэме адукацыі нашай краіны рэалізуецца прынцып «адукацыю праз усё жыццё»?
5. Як вы думаеце, якія прафесіі будуць запатрабаваны ў будучыні?
У завяршэнні размовы хлопцы вырашылі наведаць як мага больш прадпрыемстваў свайго рэгіёну, дзе яны змогуць атрымаць магчымасць азнаёміцца непасрэдна з самім працоўным працэсам сучаснага рабочага, умовамі яго працы, перавагамі і цяжкасцямі той ці іншай рабочай прафесіі