Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.01.25

Профарыентацыйная сустрэча ў Зелянковіцкім лясніцтве

Прафарыентацыя ў школе з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў далейшай паспяховай сацыялізацыі выпускніка і лёгкага пераходу ў прафесійны свет.

24.01.2025 навучэнцы 10-11 класаў ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна" наведалі Зелянковіцкае лясніцтва, дзе прайшла гутарка па прафарыентацыі, якую правяла намеснік дырэктара паідэалогічнай рабоце Ганна Русу. У час размовы было падрабязна расказана ў якіх навучальных установах можна атрымаць адукацыю па спецыяльнасці Лясная гаспадарка. Навучэнцы былі зацікаўлены гутаркай, і задавалі шмат пытанняў: іх цікавіў сацпакет работнікаў лясной гаспадаркі, у якіх арганізацыях можна працаваць пасля заканчэння навучальных устаноў, якія работы штодзень выконвае ляснічы і інш. Вучні падзякавалі Ганну Аляксандраўну за пазнавальную гутарку.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта