Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.02.25

Вечар сустрэчы выпускнікоў

У першую суботу лютага ў нашай школе прайшоў традыцыйны Вечар сустрэчы выпускнікоў.  Былыя вучні розных гадоў сабраліся ў сценах роднай школы, каб успомніць школьныя гады, падзяліцца сваімі дасягненнямі і пагутарыць з настаўнікамі. Вечар быў напоўнены цёплымі словамі, усмешкамі і настальгіяй. З прывітальнымі словамі да выпускнікоў звярнулася намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Фільчанка Г.А. гасцей свята віталі нашы юныя артысты. Гучалі кранальныя вершы ў выкананні малодшага пакалення, навучэнцы выступалі са сваімі лепшымі нумарамі. Вучні парадавалі гасцей песнямі і танцамі. Выпускнікі з задавальненнем паглядзелі фатаграфіі мінулых гадоў, прагуляліся па школьных калідорах, наведалі свае былыя класы, пасядзелі за партамі. Кожны выпускнік пайшоў са школы ў гэты вечар, выносячы з сабой цёплыя ўспаміны і радасць сустрэчы. Да новых сустрэч!

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта