8 лютага ў піянерскай дружыне імя Марата Казея адбыўся ўрачысты збор, прысвечаны памяці юных герояў-антыфашыстаў. Вучні 5-9 класаў прачыталі вершы пра маленькіх герояў Вялікай вайны. Была арганізавана выстава фатаграфій"вялікі подзвіг маленькіх дзяцей". Паглядзеўшы прэзентацыю, навучэнцы пазнаёміліся з кожным героем-піянерам і іх подзвігамі. Таксама падчас правядзення збору піянеры ўшанавалі памяць юных герояў, якія загінулі за свабоду Радзімы, хвілінай маўчання.


