13.02.2025 для навучэнцаў 9-10 класаў установы адукацыі быў праведзены матэматычны Брэйн-рынг. Такая нестандартная форма мерапрыемства дазволіла ў чарговы раз прадэманстраваць дзецям, наколькі можа быць цікавая матэматыка. Брэйн-рынг, нягледзячы на спаборніцкі стыль, прайшоў пры максімальнай канцэнтрацыі ўвагі на заданнях і ў атмасферы ўзаемадапамогі. Дзве каманды вырашалі задачы на кемлівасць і логіку, разгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні бліц-алімпіяды і зараблялі розумам для сваёй каманды балы. Усе дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні, прадэманстравалі добрыя веды ў галіне матэматыкі.


