14.02.2025 у ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна " адбылася сустрэча навучэнцаў з ветэранамі Афганскай вайны. Дзеці слухалі апавяданні відавочцаў пра суровыя будні вайны ў чужой краіне. Прыгара Павел Канстанцінавіч і Фалецкі Юрый Уладзіміравіч дзяліліся ўспамінамі аб баявых аперацыях, аб дружбе і ўзаемадапамозе, якія дапамагалі салдатам выжыць у нечалавечых умовах. Вучні задавалі гасцям пытанні пра вайну, пра жыццё пасля вяртання дадому, пра тое, як захаваць мір і не дапусціць паўтарэння падобных трагедый. У завяршэнні сустрэчы дзеці падзякавалі ветэранам Афганскай вайны за іх мужнасць і самаадданасць.





