Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.25

Дзень абаронцы Айчыны

22 лютага ва ўстанове адукацыі правялі конкурсна-гульнявую праграму да Дня абаронцы Айчыны, удзельнікамі якой сталі таты навучэнцаў. Абаронца Айчыны-гэта сапраўдны салдат, чалавек, які адрозніваецца спрытам, кемлівасцю, досціпам, адвагай. І сёння бацькі зноў ненадоўга сталі салдатамі і праявілі свае самыя лепшыя якасці. Удзельнікам трэба было не толькі папоўніць свой багаж ведаў, але і прадэманстраваць эрудыцыю, кемлівасць, спрыт і хуткасць рэакцыі. Каманды прынялі актыўны ўдзел у конкурсах "салдат розумам багаты", "зборка-разборка мясасечкі", "шыфравальшчык", дружна разгадалі загадкі, ахвотна адказалі на пытанні віктарыны . Падвяло вынікі строгае, але справядлівае журы (генштаб). Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны, прайшло ярка, ажыўлена і прынесла буру станоўчых эмоцый усім прысутным.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта