14 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная аднаму з галоўных дзяржаўных святаў краіны - Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя-асноўны закон дзяржавы, у якім замацаваны асновы дзяржаўнага ладу, правы, свабоды а таксама абавязкі грамадзян. Штогод у гэты дзень навучэнцы школы, якія дасягнулі 14 - гадовага ўзросту, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымліваюць галоўны ў жыцці дакумент-пашпарт. Таксама важным дадаткам для дзяцей з'яўляецца падарункавае выданне"Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". У пачатку і ў канцы мерапрыемства гучаў гімн, а таксама ажыццяўляўся вынас Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень, безумоўна, стане для юных грамадзян нашай краіны важным і запамінальным.

