27.03.2025 ва ўстанове адукацыі прайшоў педсавет " Арганізацыя работы з навучэнцамі ва ўзаемадзеянні школы, сям'і і грамадскасці"
З пытаннем аб мадэлі ўзаемадзеяння сям'і і школы выступіла класны кіраўнік 5 класа Басякова Т.Г. Досведам працы з сям'ёй падзяліліся класны кіраўнік 10 класа Саковіч Н.Г. Педсавет прайшоў плённа! Пытанні, якія ўзніклі падчас педсавета, былі вырашаны. Аднагалосна былі прыняты рашэнні педсавета па эфектыўным супрацоўніцтве сям'і і школы. Толькі сумеснымі намаганнямі, падтрымліваючы і дапаўняючы адна адну, школа і сям'я могуць дасягнуць жаданых вынікаў. І ў бацькоў, і ў педагогаў мэта адна- здароўе і балазе дзяцей, іх паўнавартаснае развіццё!



