Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.03.25

Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Праменьчык»

У нашай школе з 24 сакавіка па 28 сакавіка быў арганізаваны аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Праменьчык». Усе мерапрыемствы былі накіраваны на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, а таксама захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, развіццё іх творчага патэнцыялу.

З дзецьмі праводзіліся розныя мерапрыемствы: экскурсія ў школьны музей, гутарка «Правілы паводзін у лагеры», спартыўныя спаборніцтвы «Хутчэй ветру», «Здаровым будзеш – усё здабудзеш», базар галаваломак, рэбусаў, загадак, дзень птушак, выраб шпакоўняў, спартландыя «разам весела гуляць»і інш. Штодня праводзілася ранішняя гімнастыка на працягу 10 хвілін і хвілінкі бяспекі. Спартыўныя спаборніцтвы, вясёлыя эстафеты, гутаркі аб здаровым ладзе жыцця, аб прафілактыцы прастудных захворванняў развівалі ў дзяцей спрыт і кемлівасць, дапамагалі развіваць розныя рухальныя здольнасці, рэалізоўвалі патрэбнасць дзяцей у рухальнай актыўнасці, далучалі выхаванцаў да здаровага ладу жыцця.

Уся праведзеная праца спрыяла стварэнню добрага, эмацыйна афарбаванага настрою ў дзяцей, развіццю ў іх такіх фізічных якасцяў, як спрыт, шпаркасць, цягавітасць, а калектыўныя гульні – яшчэ і выхаванню дружбы. Праца ўключала ў сябе разнапланавую дзейнасць, аб'ядноўваючы розныя напрамкі аздараўлення, адпачынку і выхавання дзяцей ва ўмовах аздараўленчага лагера. Кожнае мерапрыемства насіла ўсебаковы выхаваўчы характар, закранала ўсе аспекты і напрамкі выхаваўчай канцэпцыі. Вельмі важна зацікавіць, захапіць дзяцей цікавай дзейнасцю.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта