2 красавіка для вучняў 1-11 класаў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты дзень важны для гісторыі дзвюх краін, бо моцнае сяброўства звязвае нашы народы. Агульныя карані, даўнія традыцыі, барацьба з фашызмам падчас Вялікай Айчыннай вайны... Сумесная гісторыя працягваецца і сёння. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ажыццяўляецца ў адукацыі і культуры, навуковай сферы, прамысловасці і будаўніцтве, космасе і сельскай гаспадарцы. Адзінства двух брацкіх народаў захаваем для будучыні!







