11.04.2025 да Дня касманаўтыкі ў кіназале Устерховского СДК для навучэнцаў і педагогаў установы адукацыі быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Наш космас».
Гэта гістарычная стужка, з якой усяго за 25 хвілін гледачы даведаліся, як развівалася касманаўтыка – ад першых мараў і планаў да сённяшніх дзён, калі крок у нязведанае ўжо зроблены.
У галоўных ролях-Марына Васілеўская, Алег Навіцкі, Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.




