18.04.2025 работнікамі і навучэнцамі ўстановы адукацыі была праведзена ўборка тэрыторыі помнікаў загінулым у Вялікай Айчыннай вайне. Падчас акцыі дарослыя і хлопцы акультурвалі тэрыторыю помнікаў, прыбіралі лісце, збіралі смецце на прылеглай тэрыторыі, фарбавалі самі помнікі і агароджы.
Помнік-гэта даніна павагі працы і подзвігу тых, хто ў шэрагах войскаў адстойваў свабоду, незалежнасць нашай Айчыны, а таксама абараняў родных і блізкіх у ваенны час. Гэта даніна павагі нашым продкам, дзякуючы якім мы жывем, працуем і радуемся жыццю.







