Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.04.25

Мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна»

24 красавіка 2025 года ў ДУА «Устэрхаўская сярэдняя школа Глускага раёна» прайшло мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна». Тэма: "маладосць - час выбару. Кіраванне дзяржавай " (аб удзеле моладзі ў выбарах, праве абіраць і быць абраным у дзяржаўныя органы). Навучэнцы 8-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, дзе абмяркоўвалася рэалізацыя прынцыпу народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама былі закрануты пытанні ўдзелу моладзі ў кіраванні дзяржавай, падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, умовах для ўдзелу маладых лідараў у рабоце органаў улады. Падчас сустрэчы было адзначана, што самай масавай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй з'яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), які прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе. Выбарчымі камісіямі было акрэдытавана 4546 назіральнікаў ад БРСМ, у склад участковых камісій увайшло больш за 3 тысячы яго прадстаўнікоў. Для таго, каб абсалютна кожны змог аддаць голас за кандыдата, на выбарчых участках працавалі валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца». Яны прыходзілі на дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, маламабільным і пажылым грамадзянам. Клопат пра маладое пакаленне, пра сучаснасць і будучыню, заўсёды быў і будзе адной з галоўных задач дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Дзяржава прадпрымае ўсе меры для таго, каб кожны малады чалавек, які пражывае ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы. Абмяркоўвалася і дзейнасць Маладзёжнага парламента ў нашай краіне. Мерапрыемства прайшло ў фармаце канструктыўнага дыялогу, было карысным і пазнавальным для прысутных.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта