Дата 26 красавіка 1986 года сумна вядомая падзеяй, якая перавярнула жыццё тысячы людзей – выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Гэтую аварыю назвалі найбуйнейшай экалагічнай катастрофай ХХ стагоддзя. І хоць прайшло ўжо 38 гадоў, але гэты дзень прымушае нас задумацца і па гэты дзень аб магчымых наступствах дзейнасці чалавека, аб нашым абавязку перад тымі, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў свет ад радыеактыўнай катастрофы. 38 гадоў прайшло з таго часу, як адбылася страшная трагедыя для беларускай зямлі-выбух на Чарнобыльскай АЭС. 23 адсоткі агульнай плошчы тэрыторыі Беларусі было забруджана выкідамі радыеактыўных рэчываў. Гэтай страшнай экалагічнай катастрофе былі прысвечаны тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны ва ўстанове адукацыі.





