13.05.2025 навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі адправіліся на экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь» і Курган Славы. Экскурсія прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзеці дакрануліся да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся гісторыю Хатыні, якая была спалена разам з яе жыхарамі 22 сакавіка 1943 года. Хатынь-гэта мемарыял, створаны ў гонар усіх ахвяр і спаленых вёсак. Кожны трэці чалавек загінуў у той страшнай вайне. Тэрыторыя займае вялікую плошчу і спланаваная ў той жа схеме, як і спаленая вёска. У цэнтры комплексу скульптура Непакоранага чалавека. А штохвілінны жалобны звон званоў вёскі нагадвае нам пра дарагую плату за вайну. Курган Славы, таксама як і вёска Хатынь, з'яўляецца мемарыяльным комплексам. Хлопцы падняліся на больш чым тридцатиметровый земляны пагорак, на якім высіцца скульптурная кампазіцыя, якая складаецца з чатырох штыкоў. Штыкі сімвалізуюць чатыры фронты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Мы памятаем!













