Напярэдадні летніх канікул 23.05.2025 ва ўстанове адукацыі адбыўся важны агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму «Бяспечныя канікулы". Мерапрыемства было арганізавана з мэтай забеспячэння бяспечнага адпачынку дзяцей у летні перыяд.
На сходзе былі разгледжаны ключавыя аспекты бяспекі непаўналетніх:
- правілы паводзін на водных аб'ектах і меры засцярогі;
- арганізацыя карыснага вольнага часу і кантроль за баўленнем часу дзяцей;
- прафілактыка правапарушэнняў сярод падлеткаў;
- выкананне правілаў дарожнага руху;
- выкананне правілаў супрацьпажарнай бяспекі.
Перад бацькамі выступіў інспектар Глускага РАНС Піліповіч і. М..
Асаблівая ўвага была ўдзелена персанальнай адказнасці бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей у летні перыяд.
Адміністрацыя школы заклікае ўсіх бацькоў уважліва і строга прытрымлівацца прадстаўленых рэкамендацый для забеспячэння бяспечнага і карыснага адпачынку дзяцей у летні перыяд.