Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.06.25

Сустрэча з супрацоўнікам РАНС

Навучанне дзяцей навыкам асабістай бяспекі заўсёды вельмі актуальна. 25.06.2025 у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы» аздараўленчы лагер наведаў інспектар Глускага РАНС Піліпавіч І.М. Падчас сустрэчы з выхаванцамі Іван Мікалаевіч гутарыў аб бяспечных паводзінах падчас летніх канікулаў, аб магчымых небяспеках і аб тым, як іх пазбегнуць, растлумачыў хлопцам, якія правілы бяспекі трэба выконваць, каб прадухіліць узнікненне пажару і як трэба сябе паводзіць, калі здарыўся пажар, нагадаў, якія нумары экстраных службаў. Усе разам паўтарылі правілы паводзін на вадзе, у лесе, пры навальніцы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі бяспецы на вадаёмах. Супрацоўнік РАНС растлумачыў, што купацца можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах і пад наглядам дарослых. Распавёў аб важнасці, прынцыпе дзеяння аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверкі іх працаздольнасці. Для замацавання атрыманых ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці ўдзельнікам быў прадэманстраваны відэаролік прафілактычнай скіраванасці. Кульмінацыяй мерапрыемства стала распаўсюджванне памятак і буклетаў. Вялікі дзякуй Івану Мікалаевічу за цікавае, а галоўнае, вельмі важнае мерапрыемства!

 

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта