Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.09.25

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам, якое паказвае непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа.
Для навучэнцаў ДУА «Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна» прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Падчас мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з культурнай спадчынай і вядомымі асобамі, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Сярод іх святая Еўфрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына, асветнік Сімяон Полацкі і іншыя. Рабяты здзейснілі вандраванне ў глыб гісторыі ўзнікнення пісьменства і кнігадрукавання «Ад Францыска Скарыны да нашых дзён». Даведаліся аб тым, што за час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Сваю эрудыцыю і веды дзеці змаглі праявіць у конкурсе "Асветнікі зямлі беларускай". У канцы мерапрыемства быў праведзены для дзяцей агляд кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта