Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.09.25

Восеньскі крос

У нашай школе па традыцыі кожны год праводзіцца восеньскі крос. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. Гэтае мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення дзяцей да спорту і прапаганды здаровага ладу жыцця.

13.09.2025 быў праведзены восеньскі лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Дню народнага адзінства. У ім прынялі ўдзел хлопцы 5-9-ых класаў. Спаборніцтвы па кросе праходзілі на школьным стадыёне. Прырода не паскупілася і дала спартсменам усе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў, новых рэкордаў, атрымання ладнага зараду бадзёрасці і добрай порцыі здароўя. Удзельнікі кроса імкнуліся прыкласці ўсе намаганні і абудзіць у сабе другое дыханне, каб прыбегчы да фінішнай рысы першымі. Пераможцаў спаборніцтваў узнагародзілі граматамі і салодкімі прызамі.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта