17 верасня 2025 года ва ўсіх класах Усцярхоўскай сярэдняй школы быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. У залежнасці ад узросту навучэнцаў ўрокі былі рознымі. Мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню паважлівых адносін да гістарычнага мінулага Беларусі, а таксама выхаванню ў школьнікаў грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Радзімы.


