25 верасня 2025 года для навучэнцаў 8-11 класаў Устцярхоўскай сярэдняй школы прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць дэманстраваць адданасць сваёй Радзіме". У ходзе размовы з навучэнцамі ішла размова аб асабістых якасцях грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Асноўныя з іх: працавітасць, сумленнасць, адказнасць, любоў да Радзімы. У ходзе абмеркавання інфармацыйнага блока была звернута ўвага на значнасць грамадзянскай пазіцыі кожнага чалавека для развіцця краіны. Дзеці прыйшлі да высновы, што адданасць Радзіме звязана з любоўю да роднай зямлі, гатоўнасцю да самаахвяравання і абароны яе інтарэсаў.

