Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.09.25

Гадзіна размовы “Сямейныя каштоўнасці”

27.09.2025 у рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна размовы “Сямейныя каштоўнасці”. Мэта: фарміраванне правільнага разумення сутнасці сям'і, яе значэнне ў жыцці чалавека. У ходзе мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена гутарка аб каштоўнасцях і традыцыях сям'і, дзеці разважалі аб тым, якія традыцыі існуюць у іх сям'і, якія сямейныя каштоўнасці яны лічаць самымі галоўнымі для шчаслівай і моцнай сям'і, таксама пагаварылі аб тым, як важна ведаць гісторыю сваёй сям'і, сваіх продкаў. Дзеці актыўна ўдзельнічалі таксама ў трэнінгу «Кошт і каштоўнасць», збіралі прыказкі аб сям'і, тлумачачы іх сэнс, і склалі 10 запаведзяў шчаслівай сям'і. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы зрабілі выснову, што такія каштоўнасці, як павага, каханне, узаемаразуменне, сувязь пакаленняў, адданасць, працавітасць, вернасць, давер і клопат – і ёсць фундамент моцнай сям'і.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта