Дзень настаўніка - адно з самых вядомых, любімых і шырока адзначаных прафесійных свят. Традыцыйнымі для гэтага дня з'яўляюцца мора кветак, віншаванні педагогаў з добрымі пажаданнямі, абяцанні з боку вучняў цешыць поспехамі. Напярэдадні свята ў школе адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Настаўніка, на якім навучэнцы школы ўшаноўвалі настаўнікаў. Дзеці выконвалі песні, паказвалі танцавальныя нумары, інсцэніроўкі, канцэртныя нумары былі прасякнуты дабрынёй, любоўю, талентам і гумарам. Настаўнікі атрымалі шмат слоў удзячнасці і падзякі ад сваіх вучняў. Кожнае выступленне навучэнцаў суправаджалася бурнымі апладысментамі! Канцэрт прайшоў у цёплай атмасферы, і падарыў усім настаўнікам шмат пазітыву і добрага настрою.



