"Як дапамагчы сабе і іншаму ў складанай сітуацыі" - так называлася гутарка, прысвечаная падлеткаваму суіцыду, якая праводзілася па прынцыпе "Роўны навучае роўнага". Мэта мерапрыемства-прафілактыкі суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Гутаркі з маладымі людзьмі па дадзенай тэме спрыяюць фармаванню ўсведамлення каштоўнасцяў жыцця, вучаць успрымаць жыццёвыя цяжкасці, якія суправаджаюцца рознымі эмоцыямі і перажываннямі, арыентуюць падлеткаў на пазітыўныя бакі жыцця поспех і добрыя адносіны да навакольных, фармуе пачуццё талерантнасці і адказнасці за свае ўчынкі. Разам падлеткі разабралі розныя жыццёвыя сітуацыі і вызначылі як у іх паступіць і якое можна знайсці выйсце. Пагаварылі падрабязна аб тэлефоне даверу. Хлопцы актыўна бралі ўдзел у абмеркаванні, давалі адзнакі. Галоўная выснова гутаркі стаў дэвізам - МЫ ПАВІННЫ шанаваць ЖЫЦЦЁ!
