Сёння ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 1 чвэрці 2025/2026 навучальнага года. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У пачатку лінейкі В.П.Падлужная, намеснік дырэктара, павіншавала навучэнцаў з заканчэннем 1 чвэрці, падзякавала ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у жыцці школы, а таксама адзначыла ўсіх тых, хто прынёс у скарбонку дасягненняў школы перамогі! У завяршэнні лінейкі навучэнцам нагадалі аб правілах бяспечных паводзін падчас канікулаў.




