Выстава вырабаў "Восеньская фантазія"
У нашай школе прайшла выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу. Увосень, як правіла, надыходзіць час збіраць апошні доўгачаканы ўраджай. І нашы навучэнцы школы разам са сваімі бацькамі стварылі сваімі рукамі неверагодны восеньскі цуд. Здавалася, усё навокал зайграла новымі фарбамі: жоўтае лісце, ярка-чырвоныя ягады рабіны казалі пра шчодрыя дары восені. Вырабы былі прадстаўлены ў самых розных формах і тэхніках. Выстава "Восеньская фантазія" стала не толькі падставай для дэманстрацыі талентаў і майстэрства, але і святам адзінства, радасці і весялосці. Гэтае мерапрыемства дазволіла ўсім удзельнікам: і дзецям, і дарослым яшчэ раз адчуць усю прыгажосць і шчодрасць прыроды, а таксама ўсвядоміць важнасць сумеснай творчасці і сямейных традыцый у выхаванні маладога пакалення.