1 лістапада, у рамках шостага школьнага дня, для навучэнцаў 5-9 класаў было праведзена ток-шоу "Свая гульня" "Наша Радзіма-Беларусь". Усе заданні гульні садзейнічалі выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, духоўнасці і пачуцця дачынення маладога пакалення да жыцця краіны. Гульня складалася з пяці рубрык: "Гімн", "Сцяг", "Герб", "Землякі", "Зарничка". Кожная рубрыка змяшчала па шэсць пытанняў. З вялікай прыемнасцю хлопцы адказвалі на пастаўленыя пытанні, чыталі вершы беларускіх паэтаў. За час гульні навучэнцы замацавалі і паглыбілі свае веды аб нашай краіне, аб традыцыях і сімвалах Беларусі, паказалі сваю эрудыцыю, знаходлівасць, творчыя здольнасці. Кожны прадэманстраваў дастаткова высокі ўзровень ведаў. Па выніках гульні можна зрабіць выснову, што кожны навучэнец ганарыцца сваёй краінай.




