05.11.2025 выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера "Прамень" узялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні - віктарыне "Мая Радзіма - Беларусь". Мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне ў вучняў любові да сваёй радзімы, цікавасці і павагі да яе гісторыі і культуры, адказнага стаўлення да сучаснасці і будучыні роднага краю. У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю, з культурнымі і прыроднымі аб'ектамі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне, праявіўшы дапытлівасць і творчыя здольнасці.



З мэтай фарміравання патрыятычных якасцей і пашырэння кругагляду выхаванцы наведалі школьны музей. Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамагалі зразумець і ўбачыць той побыт, якім жылі нашы продкі, як працавалі і як, дзякуючы іх працы, заснавалася і развівалася наша рэспубліка. Рабят азнаёмілі з прадметамі хатняга начыння, побыту, якія былі ва ўжытку нашых дзядоў і прадзедаў. Навучэнцы з задавальненнем слухалі захапляльнае апавяданне настаўніка беларускай мовы і літаратуры Саковіч Н.Г. аб старажытных звычаях нашых продкаў. Дзеці былі ў захапленні ад наведвання музея, засталося шмат прыемных уражанняў адубачаных экспанатаў і пачутых апавяданняў.

