У шосты школьны дзень 22.11.2025 навучэнцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у дзелавой гульні "У свеце прафесій". Выбар прафесіі - важная падзея ў жыцці кожнага чалавека. Аб выбары прафесіі трэба задумвацца яшчэ ў школе, і па магчымасці рыхтавацца да гэтай прафесіі. У ходзе гульні дзеці пашырылі свае веды аб розных прафесіях, аб тым, як правільна выбіраць сваю справу ў жыцці. А каб прафесія радавала і прыносіла задавальненне, трэба каб яна адпавядала складу характару, інтарэсам, схільнасцям. Для гэтага трэба сябе пазнаваць, вывучаць, ведаць свае моцныя і слабыя бакі. Толькі тады можна зрабіць правільны выбар. Дзеці з вялікай цікавасцю выконвалі заданні гульні, паказалі свае веды аб прафесіях, сваю эрудыцыю, знаходлівасць, пачуццё гумару. Дзелавая гульня атрымалася займальнай і пазнавальнай.

