Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.11.25

Экскурсія ў палац Булгакаў у п. Жылічы і ў Чырвоны Бераг

26 лістапада 2025 года навучэнцы Усцярхоўскай сярэдняй школы наведалі палац Булгакаў у п. Жылічы (Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён).

Выдатна, што ў нашай краіне захавана такая выдатная гістарычная і архітэктурная каштоўнасць! Экскурсавод вельмі падрабязна, цікава і з усёй душой расказвае пра жыццё Булгакаў у палацы ў тыя часы. Дзецям вельмі цікава было даведацца пра кожны куток палаца і яго гісторыю. Бо ў кожнай дэталі, мэблі, люстры, вазе палаца захоўваецца свая гісторыя. Многія прадметы не захавалася, але ў палацы выстаўлены падобныя экспанаты і фатаграфіі тых часоў і любы наведвальнік можа атрымаць уяўленне, як жылі людзі ў той час. Аздабленне столі пакінула асаблівае ўражанне. Можна толькі ўявіць, колькі сіл і старанняў укладзена ў гэтае мастацтва.


    
Далей навучэнцы адправіліся ў Чырвоны Бераг - адно з самых трагічных месцаў на карце Беларусі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тут знаходзіцца мемарыяльны комплекс, прысвечаны памяці дзяцей-ахвяр фашызму. Хлапчукі і дзяўчынкі даведаліся, што мемарыял узвялі на месцы былога лагера смерці, дзе фашысты праводзілі страшныя "медыцынскія" эксперыменты над дзецьмі. Экскурсія стала для дзяцей важным урокам гісторыі і чалавечнасці. Яны н6аведали музей,прайшлі па тэрыторыі мемарыяла, пачулі пра лёсы дзяцей, якія сталі ахвярамі нацызму. Для дзяцей - гэта не проста экскурсія. Гэта асабісты дотык да гісторыі. Гэта разуменне цаны свету, які мы маем сёння. Няхай гэтая памяць жыве ў сэрцах і перадаецца далей - без скажэнняў і забыцця.

 

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта