Гадзіна памяці да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду прайшла ва ўстанове адукацыі 6 снежня ў рамках шостага школьнага дня. Навучэнцы пачулі аповед пра трагічныя падзеі і цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пра найбольш вядомыя факты генацыду ў дачыненні да беларусаў, пра карныя аперацыі фашыстаў, пра стварэнне канцэнтрацыйных лагераў, дзе масава знішчаліся людзі, а таксама пра лёсы дзяцей. Навучэнцам таксама расказалі аб тым, што цяпер прадаўжаецца расследаванне справы аб генацыдзе, устанаўліваюцца новыя факты злачынстваў і асобы, якія іх учынілі.



