Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.12.25

Мерапрыемства "Міфі і рэальнасць аб курэнні і алкаголі"

11.12.2025 ва Устяржоўскай сярэдняй школе было праведзена мерапрыемства "Міфі і рэальнасць аб курэнні і алкаголі" па прынцыпе "Роўны навучае роўнага" для навучэнцаў 8-11 класаў Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, якую непапраўную шкоду наносяць арганізму чалавека алкаголь і курэнне. Валанцёры ў гутарцы распавялі, што алкаголь і цыгарэты - гэта тыя ж наркотыкі. Механізм прывыкання да іх такі ж, як і іншым псіхатропным рэчывам, і пазбавіцца ад такой залежнасці вельмі цяжка. Курэнне і алкаголь з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі шкоднымі звычкамі сярод падлеткаў і моладзі. У ходзе гутаркі падлеткі выказалі сваё меркаванне, як яны ставяцца да курэння. У цэлым яны разумеюць адмоўныя бакі курэння і прызнаюць, што курэнне не робіць людзей здаровымі і прывабнымі. Маладыя людзі пазнаёміліся са статыстыкай смяротнасці ад алкаголю і тытуню, даведаліся прычыны з'яўлення шкодных звычак: благая кампанія, жаданне здавацца дарослымі, простая цікаўнасць. Абмеркавалі міфы і рэальнасць аб шкодных звычках. Дзеці з энтузіязмам удзельнічалі ў слоўных гульнях, абмяркоўвалі пытанні, звязаныя са здароўем і спортам, называлі шкодныя звычкі і іх негатыўны ўплыў на здароўе і жыццё чалавека.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта