18.12.2025 ва ўстанове адукацыі была праведзена прафілактычная гутарка для падлеткаў "Вэйпінг - згубная мода ў маладзёжным асяроддзі". Падчас размовы арганізатары пазнаёмілі падлеткаў з інфармацыяй аб адмоўным дзеянні і негатыўных наступствах злоўжывання электронных цыгарэт. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў: -што такое вейп? -чым адрозніваецца вейп ад звычайнай цыгарэты? -ці можна стаць залежным ад курэння вейпаў? Напрыканцы мерапрыемства арганізатары пажадалі хлопцам не трапляць у пажыццёвую залежнасць да шкодных звычак, у дадзеным выпадку да курэння і берагчы сваё здароўе, бо здароўе - самая вялікая каштоўнасць для чалавека.

