19.12.2025 ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна" наведаў супрацоўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Піліповіч І.М. У рамках прафілактычнай работы з дзецьмі была праведзена тэматычная гутарка на тэму "Бяспечны Новы год". Супрацоўнік МНС нагадаў аб неабходнасці асцярожнага абыходжання з электрапрыборамі і гірляндамі, растлумачылі, як правільна ўпрыгожваць ёлку, каб пазбегнуць узгарання. У гульнявой форме былі разабраны варыянты небяспечных сітуацый, а таксама правілы выкліку службы выратавання. Усім дзецям нагадалі нумар экстранага выкліку - 112. Гутарка суправаджалася нагляднымі матэрыяламі і прыкладамі з жыцця. Нашы выхаванцы з цікавасцю слухалі гасцей, актыўна адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў абмеркаванні, а ў канцы - атрымалі памяткі і налепкі па бяспецы. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню ў дзяцей адказнага стаўлення да ўласнай бяспекі і дапамагаюць зрабіць навагоднія святы радаснымі і бяспечнымі.


