Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.12.25

"Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа"

23 снежня 2025 года для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў занятак адзінага дня інфармавання "ШАГ" на тэму "Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа". Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага. Была арганізавана работа па актуалізацыі ведаў вучняў аб важнейшых падзеях гісторыі беларускага народа, якія павінен ведаць, паважаць і якімі можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. У ходзе дыялога былі разгледжаны пытанні, звязаныя з этапамі станаўлення і развіцця беларускай дзяржавы, разгледжаны меры па фарміраванні і захаванні гістарычнай памяці беларускага народа. Вучні прыйшлі да высновы, што захаванне гістарычнай памяці з'яўляецца неад'емнай часткай існавання любога грамадства. Яно дапамагае нам разумець нашае месца ў свеце. Важна памятаць, што без павагі да нашай гісторыі і без усведамлення яе значнасці мы рызыкуем страціць аснову нашай ідэнтычнасці і будучыню для нашых нашчадкаў. Таму клопат аб захаванні гістарычнай памяці павінен заставацца прыярытэтам для кожнага з нас.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта