23.12.2025 у рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" навучэнцы нашай школы былі запрошаны ў ЦКіД "Арыён" на навагодняе свята. Старшыня Глускага райвыканкама А. Жураўлёў уручыў падзякі і падарункі тым хлопцам, хто сёлета вызначыўся ў вучобе, спорце, творчасці, грамадска значных справах. Сярод узнагароджаных была навучэнка 7 класа нашай школы Данілава Соф'я.


