У рамках акцыі "Пагавары з дзіцем" 24.12.2025 ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Бяспечныя ўмовы пражывання дзяцей у сям'і". На сустрэчы абмяркоўваліся ключавыя аспекты бяспекі дзяцей у сучасным свеце. На сходзе выступілі: інспектар Глускага РАНС Піліпавіч І.М., начальнік адасобленай групы (Глускага раёна) ваеннага камісарыята падпалкоўнік Корбут С.Г. і супрацоўнік Глускага РАУС. Інспектар РАНС прывёў статыстыку і расказаў аб прычынах пажараў, даў практычныя рэкамендацыі прысутным, як павысіць узровень пажарнай бяспекі дома. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на захаванне бяспекі падчас навагодніх свят, на вадаёмах, яшчэ раз нагадала нумары тэлефонаў службаў выратавання, па якіх трэба звяртаць у надзвычайных сітуацыях. падпалкоўнік Корбут С.Г. распавёў аб правілах бяспекі пры знаходжанні снарадаў часоў вайны, аб квадракоптарах. Супрацоўнік РАУС расказаў аб шкодзе вейпаў і наркотыкаў і аб адказнасці за іх ужыванне, таксама ён нагадаў бацькам аб іх адказнасці за пакіданне дзяцей без нагляду, аб неабходнасці суправаджаць дзяцей пасля 23.00 і да 06.00, а таксама аб бяспецы ў сетцы інтэрнэт. Бацькі і педагогі атрымалі каштоўныя рэкамендацыі і парады па ўмацаванні сямейных сувязей і сумесным выхаванні ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін.





